Ім патрэбна ўвага
На тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета стартавала пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Работнікі Капыльскага РАУС наведалі тых, каму патрэбны асаблівы клопат: адзінокіх пажылых грамадзян, інвалідаў і сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас сустрэч асноўны акцэнт рабіўся на спраўнасць ацяпляльных прыбораў, электрычнай праводкі, а таксама на наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У Год добраўпарадкавання
На працягу месяца на тэрыторыі сельсавета праходзілі суботнікі па навядзені парадку на зямлі. Акрамя гэтага вучні і настаўнікі Семежаўскай сярэдняй школы правялі ўборку брацкай магілы ў вёсцы Кіявічы (на здымку).
Пасадзілі елкі ды сосны
Прадстаўнікі Быстрыцкай сярэдняй школы сумесна з Орлікаўскім лясніцтвам далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё». Дружнай камандай удзельнікі карыснага мерапрыемства пасадзілі саджанцы елак і сосен.
Захавалі пустуючыя сядзібы
Вядзецца захаванне пустуючых дамоў у аграгарадку Быстрыца, вёсках Мацкевічы і Заняведамка.
Комментарии