Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Грозовском сельсовете?

13.04.2025

Наводзяць парадак

З 17 сакавіка па 31 красавіка 2025 года праходзіць месячнік па навядзенні парадку, падчас якога добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў, помнікаў, размешчаных на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета.

На ахове жыцця

У Каменскай сярэдняй школе адбылося выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку з удзелам урача-нарколага Капыльскай ЦРБ Аляксандра Гайдзеля. У гэты дзень абмеркавалі пытанні п’янства і алкагалізму насельніцтва. На сустрэчу былі запрошаны грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама тыя, хто знаходзіцца на розных відах уліку.

Дзень гумару і смеху

У Грозаўскім сацыяльным пансіянаце «Ліпавы рай» прайшла музычна-забаўляльная праграма «Дзень гумару і смеху». Першакрасавіцкія жарты дапамаглі развесяліць і выклікаць смех ва усіх пражываючых. Яны з вялікім задавальненнем адпачылі і добра павесяліліся.

Гаварылі пра казачных герояў

У рамках клуба «Маленькая краіна» бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя для дзяцей дашкольнага ўзросту, правяла цікавае мерапрыемства «Прадказанне ад любімых казачных герояў», прысвечанае Тыдню дзіцячай кнігі. Акрамя гэтага бібліятэкар у Дзень смеху сустрэлася з вучнямі Камсамольскай сярэдняй школы, дзе забаўляльная праграма «Рассмяшы мяне» аб’яднала хлопчыкаў і дзяўчынак. У гэты дзень усе яны ад душы пасмяяліся, пажартавалі і павесяліліся.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей