Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем, что нового в Тимковичском сельсовете

13.04.2025

Навіны сямейныя...

У сельвыканкаме ў сакавіку зарэгістравалі важную падзею – стварэнне сям’і. Пабраліся шлюбам жыхары аг. Цімкавічы. А вось у вёсцы Руднае таксама добрая навіна: тут нарадзілася немаўля. Дзяўчынка стала трэцім дзіцём у сям’і.

...і дарожныя

Новы выгляд атрымалі вул. Капыльская і Калгасная ў аг. Цімкавічы – тут з’явілася новае асфальтабетоннае пакрыццё. Зручна стала ездзіць і па дарозе, што вядзе ў в. Агароднікі, прыемныя перамены адбываюцца і в. Руднае. Акрамя гэтага, у шэрагу населеных пунктаў праводзіцца грэйдзіраванне.

З падтрымкай дэпутатаў

Адбылася сесія Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў 29-га склікання. Сярод асноўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, сталі пажарная бяспека, а таксама замацаванне дэпутатаў за сем’ямі, у якіх дзеці прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Усяго на тэрыторыі сельсавета зараз пражывае 10 такіх сем’яў. Мяркуецца, што далейшая планамерная праца, накіраваная на дапамогу ў справе рэабілітацыі, будзе плённай.

Дзякуй за ініцыятыву!

На ўчастках з пустуючымі дамамі высякаецца параснік. Да гэтай справы далучаюцца неабыякавыя грамадзяне. У прыватнасці, ініцыятыву праявілі жыхары вёсак Доўгае, Руднае і Навасёлкі.

Рэальная дапамога

З удзелам начальніка Капыльскага РАУС Вячаслава Навіцкага, пракурора Капыльскага раёна Віталя Афанасенкі, старшыні Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Рудакоўскага, іншых прадстаўнікоў зацікаўленых структур прайшло пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Запрасілі грамадзян, якія нідзе не працуюць, схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі. Такія сустрэчы накіраваны не толькі на маральнае ўздзеянне, але і на рэальную дапамогу ў справе працаўладкавання, а таксама лячэння ад алкагалізму тых, каму гэта патрабуецца.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей