Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Семежевского сельсовета

12.04.2025

Сезон добраўпарадкавання ў самым разгары

На тэрыторыі Семежаўскага сельвыканкама працягваюцца работы па навядзенні парадку. Актыўны ўдзел у суботніках прымаюць усе суб’екты – арганізацыі, прадпрыемствы, установы, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Як адзначыла старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, задачы на бліжэйшы час вызначаны.

– На тэрыторыі сельсавета запланавана нямала мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні. Адно з бліжэйшых – высадка дрэў.

Фестываль паэзіі

У Семежаўскай сярэдняй школе прайшоў фестываль беларускай паэзіі «Зямля пад белымі крыламі». Навучэнцы ўстановы адукацыі падрыхтавалі прыгожыя песні і вершы пра сваю краіну і бясконцую любоў да роднага краю. За майстэрства і арыгінальнасць выканання ўсім удзельнікам былі ўручаны граматы (на здымку). 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей