Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Церемония инаугурации: авторский взгляд

29.03.2025

На жаль ёсць тыя, хто любяць шмат балбатаць, нават плявузгаць на дзяржаву, свой народ, здраджваюць бацькоўскай зямлі. І калі па ТВ ідуць сур’ёзныя палітычныя перадачы, імгненна пераключаюць на іншы канал. Адразу адзначу: гэта пустыя, нікчэмныя людзі, абыякавыя, з сэрцамі, напоўненымі ватай, з апаганенымі душамі. Гэта пярэваратні з адурманенымі мазгамі.

Некалі яшчэ Ленін пісаў: «Жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства нельга». Нельга кіравацца прынцыпам «Мая хата з краю, нічога не знаю». У жыцці трэба быць чалавекам актыўнай пазіцыі, неабыякавым. Таму з вялікай цікавасцю і скрупулёзнасцю я як грамадзянін самай міралюбівай і прыгожай у свеце краіны Рэспублікі Беларусь гляджу інаўгурацыі. Як Прэзідэнта нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, так і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Мы ж не толькі беларусы, але і суайчыннікі па Саюзнай дзяржаве.

Нагадаем, што сёмыя па ліку прэзідэнцкія выбары адбыліся ў Беларусі 26 студзеня 2025 года. На іх з салідным адрывам перамог НАШ ПРЭЗІДЭНТ. Перамог Народны Прэзідэнт, які не толькі выйшаў з самай гушчы народу, але і заўсёды заставаўся з гэтым народам. Не здраджваў яму, не падманваў. Ён за дзесяцігоддзі здолеў узвесці моцны фундамент нашага далейшага росквіту ў ХХІ стагоддзі.

Цырымонія сёлета стала для мяне сапраўдным святам, самымі светлымі і добрымі айчыннымі навінамі. Лічу, што менавіта падчас такіх мерапрыемстваў і праяўляюцца на поўную моц грамадзянскасць, патрыятызм чалавека, веліч яго духу, гераізм яго сэрца. Бо «беглым», чалавекам перакаці-поле, манкуртам стаць не так і складана, вы паспрабуйце застацца сапраўдным героем, сапраўдным лідарам нацыі! Лідарам, якому вераць людзі і ідуць смела за ім! Гэтае велічнае дзяржаўнае мерапрыемства яшчэ і яшчэ раз відавочна даказала, што мы – адзіны народ. Што мы па праве ганарымся сваім Прэзідэнтам.

Мерапрыемства прайшло 25 сакавіка 2025 года ў самым прыгожым і памятным месцы Айчыны – Палацы Незалежнасці, у зале для самых шыкоўных урачыстасцей. Дарэчы, у гэтым Палацы інаўгурацыі пачалі праводзіцца з 2015 года.
Першая ж інаўгурацыя беларускага прэзідэнта адбылася яшчэ 20 ліпеня 1994 года ў Авальнай зале Дома ўрада. 20 верасня 2001 года Аляксандр Лукашэнка афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта ў другі раз ужо ў Палацы Рэспублікі. Гэтае месца і выкарыстоўвалася для падобных імпрэз ажно да 2015 года.

Нельга забываць, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь вызначана, што пры ўступленні на пасаду прэзідэнт абавязкова прыносіць народу прысягу ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага судоў. На цырымоніі прысутнічаюць і асобы, якія складаюць наменклатуру: члены Савета Міністраў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных канфесій, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь дыпламаты і прадстаўнікі замежных дзяржаў.

Пасля абвяшчэння тэксту Прэзідэнт падпісаў акт аб прынясенні Прысягі. Затым старшыня ЦВК Ігар Карпенка ўручыў яму пасведчанне. Прагучаў гімн Беларусі. Цырымонія прынясення Прысягі перадавалася па рэспубліканскім тэлебачанні і радыё. У гэтыя хвіліны мільёны беларусаў уключылі сваё ТБ, імкнучыся сваімі сэрцамі далучыцца да рэзананснай з’явы «БЕЛАРУСКІ НАРОД».

Затым мерапрыемствы з Палаца Незалежнасці перамясціліся на плошчу Дзяржаўнага флага, якая знаходзіцца каля афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка. Адметна, што тут прынеслі клятву на вернасць народу і Прэзідэнту прадстаўнікі ўсіх родаў войск і сілавых структур Бацькаўшчыны. Кіраўнік апрануў форму галоўнакамандуючага. Дарэчы, упершыню традыцыя ўрачыстай і публічнай клятвы ваенных была выкарыстана на інаўгурацыі яшчэ 20 верасня 2001 года.

Выбар зроблены. Выбар дастойны! Настаў час новых дзяржаўных вымярэнняў і глыбока ачэрчаных перспектыў. За мінулыя дзесяцігоддзі Аляксандр Лукашэнка зарэкамендаваў сябе як мудры чалавек, вопытны палітык. Свой назапашаны вопыт ён смела можа перадаваць новаспечаным прэзідэнтам іншых краін.

Мне асабліва запомнілася наступнае выказванне Прэзідэнта: «Уступаючы на пасаду кіраўніка дзяржавы, я бяру на сябе найвялікшую адказнасць верай і праўдай служыць беларускаму народу – гераічнаму народу. Гэта вялікі гонар і свяшчэнны абавязак. Запэўніваю вас, што галоўнымі прыярытэтамі ў маёй дзейнасці заўсёды былі і застаюцца, а таксама застануцца бяспека краіны і людзей».

З прамовай выступіў і дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч: «Сёння, у дзень уступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы ўрачыста клянёмся годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцы Айчыны, самаахвярна служыць беларускаму народу і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Абараняць нашу радзіму мужна, умела, не шкадуючы сваіх сіл і жыцця». Пасля завяршэння цырымоніі ваенныя прайшлі ўрачыстым маршам перад кіраўніком дзяржавы, аддаючы яму даніну павагі.

Мы, беларусы, добра ведаем цану слоў нашага кіраўніка, які заўсёды падкрэслівае міралюбівасць Беларусі і гатоўнасць ісці да суседзяў «з адкрытым сэрцам і кавалкам хлеба, а не з каменем за пазухай». Прэзідэнт неаднойчы зазначаў, што зробіць усё, каб Беларусь стала інвестыцыйна прыцягальнай краінай. Наш лідар неаднойчы пакрэсліваў, што далейшае эфектыўнае развіццё эканомікі стане гарантам нашай незалежнасці і далейшага росквіту Бацькаўшчыны. А гэта ў сваю чаргу залежыць ад кожнага з нас.

Спецыяльна для «СП»
Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей