Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Семежевского сельсовета

16.03.2025

Вясна - час важных работ

На тэрыторыі Семежаўскага сельсавета актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, бо з надыходам вясны гэтыя пытанні з’яўляюцца найбольш актуальнымі. Так, з дапамогай навучэнцаў і педагогаў Семежаўскай СШ у аг. Семежава праведзена ўборка смецця, наведзены парадак у парку. У в. Чырвоная Дубрава праведзена расчыстка пустых участкаў. Па словах старшыні сельвыканкама Вікторыі Кунаш-Літвіной, работы па добраўпарадкаванні працягнуцца.

Добрыя пажаданні

Напярэдадні Дня жанчын віншаванні прымалі народныя майстры па ткацтве В. В. Нікалаевіч, В. М. Кіеня, В. Д. Мацкевіч, а таксама былы кіраўнік гуртка па ткац-тве Г. І. Войцік і носьбіты традыцыйнай культуры З. А. Русак, Н. С. Бокша, М. А. Харковіч. Работнікі раённага цэнтра ткацтва (на здымку) пажадалі гэтым цудоўным жанчынам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму і добрага вясенняга настрою.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей