Каб зелянелі нашы аграгарадкі
Зацверджаны планы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Сярод іншага прадугледжана іх азеляненне. Так, будзе высаджана 200 дрэў і 215 дэкаратыўных кустоў. Па большай частцы, гэтыя маладыя расліны ўпрыгожаць аграгарадкі Мажа і Скабін.
У клопатах пра бяспеку
Актыўна выяўляюць аварыйна-небяспечныя дрэвы. Пасля атрымання адпаведнага заключэння будзе праведзена іх выдаленне.
З моладдзю - аб сям’і
Па ініцыятыве Капыльскага сельвыканкама ў Капыльскім дзяржаўным кале-джы прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная ролі сям’і і важнасці захавання сямейных каштоўнасцей (на здымках). Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела загс Капыльскага райвыканкама Вікторыя Траяновіч, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны і старшыня Капыльскага сельвыканкама Ірына Кісляк. Размова з навучэнцамі атрымалася цікавай, змястоўнай і, несумненна, карыснай.
Віншуем з папаўненнем!
На тэрыторыі сельсавета з пачатку года нарадзілася двое немаўлят. Маленькія жыхары з’явіліся ў в. Чырвоны Партызан і аг. Мажа.
Фота Капыльскага дзяржаўнага каледжа
Комментарии