Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о новостях Докторовичского сельсовета

15.03.2025

На кантролі - парадак

Парадак і чысціня кожнага населенага пункта – гэта твар сельсавета. Паводле слоў старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Валуевіча, у Год добраўпарадкавання гэтым пытанням неабходна ўдзяліць яшчэ больш увагі. Таму з надыходам вясны на тэрыторыі сельсавета актывізавалася работа па навядзенні парадку: у аг. Новыя Доктаравічы расчысцілі пустуючы ўчастак.

Святочны настрой

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Новадоктаравіцкім сельскім доме культуры прайшоў святочны агеньчык «Вясновы капеж» для пажылых людзей. Супрацоўнікі дома культуры сумесна з бібліятэчнымі работнікамі падрыхтавалі віктарыны і конкурсы, а таксама танцавальную праграму. Усе прысутныя весела і цікава правялі час. Наведала мерапрыемства і доўгажыхар аг. Новыя Доктаровічы – 90-гадовая Ніна Пятроўна Волкава (на здымку).

Павіншавалі жанчын з цудоўным вясновым святам і ў Ванелевіцкім цэнтры культуры і вольнага часу. Тут для мілых дам быў арганізаваны святочны канцэрт.

«Сябруем з Законам»

У рамках абласной міжведамаснай акцыі «Сябруем з законам» у Ванелевіцкай СШ адбылася сустрэча навучэнцаў з інспектарам ІСН Капыльскага РАУС Крысцінай Эмрых, якая правяла гутарку аб паводзінах навучэнцаў ва ўрочны і пазаўрочны час, аб прафілактыцы правапарушэнняў. Таксама Крысціна Андрэеўна нагадала дзецям аб неабходнасці выканання правіл бяспекі ў сетцы інтэрнэт, правіл дарожнай бяспекі. Школьнікі з вялікай увагай слухалі інспектара і атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей