Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем

16.03.2025

Віншавалі з 8 Сакавіка

Цікавы святочны дзень прайшоў у пансiянаце «Ачаг надзеi». Павiншаваць жанчын з вясновым святам прыехалі госцi i даўнiя сябры з горада Салiгорска. Ніхто з пражываючых не застаўся без увагi. Самадзейныя артысты спявалі святочныя песнi, вiншавалi з 8 сакавіка, дарылi ўсiм падарункi, а жанчынам – прыгожыя кветкi.

Уборка грамадзянскіх могілак

Зусім нядаўна ўбіралі смецце і высякалі хмызнякі на могілках у вёсцы Дзярэчына. Акрамя гэтага сіламі Капыльскай ЖКГ правялі спілоўванне аварыйных дрэў у вёсцы Блеўчыцы.

Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь

У Быстрыцкай сярэдняй школе падчас тыдня грамадзянскага і патрыятычнага выхавання прайшла ўрачыстая лінейка. Навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (на здымку). На лінейцы таксама было праведзена ўзнагароджанне актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак граматамі і дыпломамі за перамогі ў конкурсах.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей