Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Семежевском сельсовете? Рассказываем

08.02.2025

Увага - добраўпарадкаванню

Сіламі будаўнічай брыгады ААТ «Семежава» праведзена расчыстка пустуючых участкаў у п. Калініна і раскарчоўка саду ў в. Чырвоная Дубрава . Вельмі ўдзячны мясцовыя жыхары і за ўборку смецця ў аг. Семежава .

У сельвыканкаме ўдакладнілі, што работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку будуць працягвацца.

Правілы бяспекі для дашкольнікаў

У рамках рэспубліканскай акцыі «Захавай сабе жыццё» і абласной прафілактычнай акцыі «Бяспечныя дарогі – бяспечная будучыня» ў дашкольных групах Семежаўскай сярэдняй школы прайшла гульня-гутарка «Я – пешаход», а таксама гульні «Перавязі пасажыраў» і «Азбука бяспекі на дарозе» (на здымку). Падчас мерапрыемства дашкольнікі замацавалі веды аб правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.

Майстар-клас для выбаршчыкаў

На Семежаўскім участку для галасавання № 25 былі аформлены выставы па ткацтве і вышыўцы «Семежаўскія замалёўкі», а таксама фотавыстава «Раённы цэнтр ткацтва ў асобах». У дзень асноўнага галасавання майстры правялі майстар-класы па ткацтве пояса «на бердзечку», па кругавым ткацтве пояса і па вышыўцы крыжыкам.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей