Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Копыльского сельсовета

09.02.2025

Накіраваць у патрэбнае русла

Прайшло пасяджэнне савета ГПАП, удзел у якім прынялі начальнік Капыльскага РАУС Вячаслаў Навіцкі і начальнік Капыльскага РАНС Віталій Буняк. На сустрэчу былі запрошаны грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама тыя, хто знаходзяцца на розных відах уліку.

Падзяка за чысціню

Сіламі Капыльскай ЖКГ праведзена добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак у вёсках Стары Капыль, Кель і Скаб ін. У прыватнасці, спілаваны дрэвы і высечаны параснік, за што вельмі ўдзячны жыхары гэтых населеных пунктаў. А ў в. Стары Капыль да таго ж прыбралі стыхійны сметнік. Цяпер справа за малым – памятаць, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе смецце не раскідаюць.

Двайное свята

Падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі сельсавета паспяхова функцыяніравалі тры ўчасткі для галасавання. Асаблівая ўвага ў перыяд кампаніі надавалася тым, хто галасаваў упершыню, а таксама выбаршчыкам-імяніннікам. Так, у асноўны дзень галасавання на Скабінскім участку для галасавання № 10 падарункі ў гонар свята прымалі чатыры выбаршчыкі, дзень нараджэння якіх прыйшоўся акурат на дату выбараў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей