«Мая Беларусь - месца сілы»
Арыгінальны збор распрацовак і рашэнняў у галіне прамысловасці, медыцыны, культуры, навукі і спорту змаглі ўбачыць работнікі Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» на выставе дасягненняў суверэннай Беларусі. Агульная плошча выставы – больш за 30 000 кв. м, на якой размешчаны тэматычныя экспазіцыі пад агульнай назвай «Мая Беларусь – месца сілы».
Бяспека з ратавальнікамі
Навучэнц ы Камсамольскай сярэдняй школы наведалі з экскурсіяй Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Мінску (на здымку). У гэты дзень хлопцы і дзяўчаты не толькі атрымалі новыя веды аб бяспецы, але і адпрацавалі іх у інтэрактыўным рэжыме на практыцы.
Вандроўка па казках
Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла літаратурную гульню «Падарожжа па казках» сярод навучэнцаў мясцовай школы. Акрамя гэтага, да 240-годдзя з дня нараджэння братоў Грым у сельскай бібліятэцы адбылася вандроўка па чароўнай краіне казачнікаў. Тут была арганізавана кніжная выстава «У краіне братоў Грым».
З павагай да роднай мовы
Падчас рэалізацыі педагагічнага праекта Мінскай вобласці «Фарміраванне ключавых кампетэнцый вучняў сродкамі школьнага музея» ў Камсамольскай сярэдняй школе прайшоў турнір «Пагуляем у роднае слова». Спаборніцтва дапамагло вучням замацаваць веды
аб мове, багацці і разнастайнасці моўных сродкаў.
Комментарии