Спрацаваць на папярэджанне
Адным з прыярытэтных напрамкаў прафілактычнай работы застаецца кантроль за супрацьпажарным станам. Пільная ўвага надаецца абследаванню домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, шматдзетных сямей, а таксама іншых катэгорый грамадзян з групы рызыкі. Спецыялісты сельвыканкама, часта сумесна з прадстаўнікамі Капыльскага РАНС, праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы, падчас якіх нагадваюць аб правілах, якія дазволяць пазбегнуць бяды.
Памяць жыве
У дзень 80-годдзя вызвалення вязняў канцлагера Асвенцым вучні 5 класа Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага наведалі жыхарку аг. Цімкав ічы, былога малалетняга вязня Кацярыну Яфімаўну Дзятловіч (на здымку), якая падзялілася са школьнікамі
сваімі ўспамінамі аб ваенным ліхалецці. З нагоды памятнай даты да Кацярыны Яфімаўны завіталі і прадстаўнікі сельвыканкама.
Пустуючую нерухомасць - у абарот
Працягваецца работа па абследаванні пустуючых домаўладанняў для дальнейшага іх унясення ў рэестр. На сёння ў чарзе на знос знаходзяцца шэсць дамоў. Адпаведныя работы будуць праводзіцца па меры паступлення грашовых сродкаў.
Акунуліся ў купель
Сёлета на Вадохрышча ў в. Вялікая Раёўка ў часоўні, асвечанай у гонар Казанскай іконы Божай Маці, было шматлюдна і па-сапраўднаму святочна. Тут прайшлі малебен і чын асвячэння вады, якія правёў протаіерэй, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Цімкав ічы Міхаіл Мардвінаў. Усе жадаючыя змаглі не толькі ўзяць з сабой асвечанай вады, але і акунуцца ў купель.
Комментарии