Размова з насельніцтвам
У Ванелевіцкім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт «Табе, мой любы край», дзе сваімі музычнымі нумарамі мясцовых жыхароў парадавалі салісты Капыльскага раённага цэнтра культуры. Акрамя таго, перад насельніцтвам выступілі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі і старшыня сельскага выканаўчага камітэта міхаіл Валуевіч. Жыхары змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх хвалююць.
У перыяд электаральнай кампаніі такія сустрэчы з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі прайшлі і ў іншых населеных пунктах сельсавета.
Правялі час весела і з карысцю
У Ванелевіцкім цэнтры культуры і вольнага часу быў прадстаўлены відэа-дайджэст «Скажам курэнню не», накіраваны на прафілактыку курэння ў падлеткаў. Пасля прагляду відэа дзеці пагаварылі аб шкодзе курэння і наступствах гэтай згубнай звычкі (на
здымку).
Добрай нагодай для жывых зносін стаў і вечар настольных гульняў «Даміно, шашкі, шахматы». Усіх жадаючых запрашаў Ванелевіцкі цэнтр культуры і вольнага часу.
Час выбару
У Ванелевіцкай сярэдняй школе адбыўся занятак для навучэнцаў 8-10 класаў на тэму «Маладосць – час выбару. Куды паступаць вучыцца?». З дапамогай віктарыны «Мы даведаемся» школьнікам расказалі пра нацыянальную сістэму прафесійнай адукацыі і ўстановы, дзе яе можна атрымаць. Перад прысутнымі выступіў загадчык аддзялення Капыльскага дзяржаўнага каледжа Генадзь Рацько. Ён больш падрабязна расказаў пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у каледжы, а таксама пра вольны час навучэнцаў. Генадзь Юр’евіч нагадаў аб тым, што залічэнне ў каледж праводзіцца па конкурсе дакументаў аб адукацыі, а іншагароднім навучэнцам прадастаўляецца інтэрнат.
Такое ж мерапрыемства адбылося і ў Доктаравіцкай сярэдняй школе.
Комментарии