Паляпшаюць дэмаграфію
Адміністрацыя Блеўчыцкага сельвыканкама ў новым годзе выдала першае пасведчанне аб нараджэнні. На тэрыторыі сельсавета нарадзіўся хлопчык.
Спектакль для пастаяльцаў
У Капыльскім сацыяльным пансіянаце «Ачаг надзеі» адбыўся тэатралізаваны паказ «Непрыняты цар» з удзелам валанцёраў грамадскага аб’яднання «БлагоТвори» з г. Баранавічы. Маладыя артысты ў гэты дзень падарылі сапраўднае свята, шмат яркіх эмоцый,
душэўных песень, а таксама салодкія падарункі.
Важна выконваць правілы
Падчас прафілактычнага мерапрыемства «Бяспечныя дарогі – бяспечная будучыня» Быстрыцкі дзіцячы сад наведалі супрацоўнікі АДАІ Капыльскага РАУС: старшы інспектар ДПС Сяргей Барадзін і старшы інспектар па АП АДАІ Наталля Нагорная (на здымку). Яны пагутарылі з педагагічным калектывам. А выхаванцам дашкольнай установы нагадалі, што пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў цёмны час сутак неабходна пазначыць сябе флікерам.
Вечар школьных сяброў
У Быстрыцкай сярэдняй школе традыцыйны «Вечар сустрэчы выпускнікоў» сабраў школьных сяброў розных гадоў. Свята прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы. Гучалі словы падзякі ў адрас настаўнікаў і школы. Свята падарыла гасцям шмат станоўчых эмоцый і цёплых успамінаў.
Комментарии