Дыялогавая пляцоўка
У Душаўскім сельскім доме культуры адбыўся канцэрт «Беларусь – гэта мы!», прымеркаваны да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перад яго пачаткам выступілі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі (на здымку) і старшыня сельвыканкама Сяргей Цвірка. Жыхары актыўна задавалі пытанні, закраналі тэмы эканамічнага развіцця краіны за мінулыя гады. Пасля дыялогу прайшла творчая частка сустрэчы, дзе сваімі музычнымі нумарамі гасцей і ўдзельнікаў радаваў народны ансамбль народнай песні «Спадчына» РЦК.
Тэматычная выстава
Падчас электаральнай кампаніі ўстановы культуры і адукацыі стваралі тэматычныя выставы на ўчастках для галасавання. Так супрацоўнікі пацейкаўскай бібліятэкі-клуба арганізавалі выставу-інфарміну «Думай пра будучае», а настаўнікі пацейкаўскай СШ прадэманстравалі творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларусь у маім сэрцы».
З грамадзянствам - на выбары!
Сваім законным правам галасаваць ужо скарысталася сям’я Дзянісавых з аг. Пацейкі. Грамадзянства Беларусі Святаслаў з жонкай атрымалі ў лістападзе 2022 года. Да гэтага іх краінай была Украіна. Мужчына працуе майстрам-будаўніком у ААТ «Прагрэс 2010».
У ліку тых, хто ўпершыню галасаваў, свой выбар зрабіў і іх сын Мікіта, студэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падарунак юнаку ўручыў старшыня пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірка.
Ганна МАТУСЕВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Комментарии