Парадак на першым месцы
У перыяд навагодніх свят неабходна памятаць пра чысціню і парадак. Гэтаму пытанню ў Семежаўскім сельвыканкаме надалі асаблівую ўвагу і навялі парадак у парку, дзе праходзілі масавыя гулянні, сярод якіх і калядны абрад «Цары».
Запрашае раённы цэнтр ткацтва
У пачатку студзеня ў РЦТ прайшла экскурсія «Тканыя рэчы сваімі рукамі» і майстар-клас па вырабе навагодніх цацак з паперы для вучняў Лазавіцкай школы Клецкага раёна. Наведала РЦТ і турыстычная група з Мінска. Для іх таксама арганізавалі экскурсію і майстар-клас па ткацтве. Жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў ткацкай справе (на здымку).
Цудоўны падарунак
Капыльскі сацыяльны пансіянат «Ачаг надзеі» наведалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Яны падрыхтавалі святочны канцэрт, які ўключаў не толькі музычныя, але і танцавальныя, акрабатычныя нумары. Пасля канцэрта пастаяльцы пансіяната атрымалі салодкія падарункі. А госці азнаёміліся з экспазіцыяй Дома-музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага ў аг. Семежава.
Комментарии