Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Копыльского сельсовета

19.01.2025

Падвялі вынікі і намецілі планы

Напярэдадні Новага года прайшло пасяджэнне Капыльскага сельвыканкама і Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў, падчас якога былі падведзены вынікі 2024-га і разгледжаны планы на 2025 год. Прыняты комплексны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні. Сярод іншага, у ім прадугледжана правядзенне работ у скверы аг. Скабін, а таксама бягучы рамонт помнікаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.

Указ – у дзеянні

Вядуцца работы па рэалізацыі Указа № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Рыхтуюцца дакументы аб зносе такіх будынкаў.

Віншаванне ў стыле рэтра

Старэйшын сельсавета павіншавалі з Новым годам. Для гэтага выбралі спосаб, які чамусьці ўжо амаль адышоў у нябыт, але які, несумненна, прыносіць неперадаваемыя эмоцыі: па пошце адправілі адрасатам яркія святочныя паштоўкі.

Падарылі дзецям казку

Работнікі раённага цэнтра традыцыйнай культуры сумесна з прадстаўнікамі Мажскай пачатковай школы і ўдзельнікамі фальклорнага аб’яднання «Вытокі» падарылі дзецям чароўнае навагодняе свята. Для навучэнцаў Мажскай пачатковай школы зладзілі падарожжа з казачнымі персанажамі, падчас якога, як і прынята, дабро перамагло зло.

У новы год – з новым інтэр’ерам

Завяршыўся бягучы рамонт памяшканняў адміністрацыйнага будынка сельвыканкама. Работы былі распачаты яшчэ ў пачатку мінулага года.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей