Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Грозовского сельсовета

19.01.2025

Віншаванне з цудоўным святам

Настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Грозава іерэй Сергій Мархотка павіншаваў пастаяльцаў і работнікаў Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» з Нараджэннем Хрыстовым і расказаў гісторыю свята.

Адкрыўся магазін

Зараз жыхары Сунаёў і бліжэйшых вёсак могуць зрабіць пакупкі, не выязджаючы ў райцэнтр. Зусім нядаўна ў дадзеным населеным пункце адбылося адкрыццё прыватнага магазіна, у якім раней знаходзіўся гандлёвы аб’ект Капыльскага райспажыўтаварыства. Тут можна набыць прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці.

Час цудаў

Падчас правядзення акцыі «Ад усёй душы» бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя наведала пражываючых у доме сумеснага самастойнага пражывання «Дом надзеі» ў аг. Грозава. Для людзей сталага ўзросту падрыхтавалі віншавальную паштоўку «Каляды – час цудаў». Тут быў арганізаваны салодкі стол, гучалі калядныя вершы і песні. Акрамя гэтага, у Грозаўскім дзіцячым садзе бібліятэкар арганізавала работу творчай майстэрні «Зімовай казачнай парой» (на здымку).

Выдатнікам школ прысвячалася

Навучэнцы Грозаўскай і Камсамольскай сярэдніх школ прынялі ўдзел у святочнай забаўляльнай праграме ў Палацы культуры прафсаюзаў у г. Мінску. Акрамя гэтага, дзякуючы філіялу «Лакнэя» падчас правядзення акцыі «Нашы дзеці» выдатнікі школ сталі ўдзельнікамі навагодняга свята, якое праходзіла ў Капылі.

У шосты школьны дзень

Суботняя раніца для аматараў спорту выдалася бадзёрай і вясёлай. У Камсамольскай сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве пад назвай «Абаронца Айчыны».


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей