Сустрэчы з насельніцтвам
Галоўнай тэмай сустрэч старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Валуевіча з работнікамі КСУП «Доктаравічы» і ААТ «Піянер-Агра» стала развіццё Капыльскага раёна за апошнюю пяцігодку. Абмеркавалі значныя дасягненні раёна, а таксама электаральную кампанію.
Святкавалі разам
У Новадоктаравіцкім клубе прайшла тэатралізаваная праграма «У гасцях у Дзеда Мароза». Дзеці і іх бацькі з задавальненнем удзельнічалі ў вясёлых эстафетах, танцах і гульнях. Узамен яны атрымалі цукеркі і станоўчыя эмоцыі.
Работнікі Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу падрыхтавалі прадстаўленне «Дзед Мароз і ёлка» для самых юных наведвальнікаў (на здымку). Дзеці актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх гульнях, конкурсах і вадзілі карагоды. У Навагоднюю ноч для жыхароў і гасцей аграгарадка прайшла святочная праграма «Чараўніцтва пад Новы год». Мерапрыемства суправаджалася вясёлымі віншаваннямі, конкурсамі, танцамі. Можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.
Канікулы з карысцю
Падчас канікулаў у Новадоктаравіцкім клубе для школьнікаў арганізавалі віктарыну «Што бачу, тое спяваю». Адбыўся і шашачны турнір «Мазгавы штурм», удзел у якім прынялі як дзеці, так і дарослыя.
Комментарии