Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Как живет Блевчицкий сельсовет

18.01.2025

Акцэнт – на добраўпарадкаванне

З калектывамі Быстрыцкага дзіцячага сада і мясцовай сярэдняй школы сустрэліся старшыня Блеўчыцкага сельвыканкама Дзмітрый Дарафей і дэпутат Блеўчыцкага сельскага Савета дэпутатаў 29-га склікання Крысціна Сянюк.

Падчас сустрэчы гаварылі аб развіцці Капыльскага раёна за апошнюю пяцігодку. Асноўны акцэнт зрабілі на пытанні добраўпарадкавання аграгарадка Быстрыца.

З пажаданнямі моцнага здароўя

Акцыя «Ад усёй душы» пастукала ў дзверы Капыльскага сацыяльнага пансіяната «Ачаг надзеі». Пастаяльцаў наведаў пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка.

Многія насельнікі пансіяната – адзінокія людзі, таму госці імкнуліся акружыць іх клопатам і ўвагай. Віталь Міхайлавіч таксама прыйшоў не з пустымі рукамі. Ён перадаў навагоднія падарункі і пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою.

Каляда, каляда!..

Жыхары аграгарадка Быстрыца шануюць традыцыйныя святы. Таму ў гэтыя святыя вечары да многіх у госці завіталі калядоўшчыкі.

З песнямі і пажаданнямі ўсіх даброт яны заходзілі ў хаты, славілі гаспадара і яго жонку. А ў заканчэнне прасілі дароў. Асабліва вяскоўцам спадабалася наведванне дамоў Казой, якую калядоўшчыкі вадзілі з сабою (на здымку).

Навагодні агеньчык

Для жыхароў і гасцей вёскі Лешня навагоднія святкаванні прайшлі весела і цікава. Стварылі добры настрой работнікі Лешнянскага клуба-бібліятэкі, арганізаваўшы тэатралізаваны паказ «Калі прыходзяць цуды». Госці не сумавалі, таму што праводзіліся конкурсы і гульні. Гучалі песні і віншаванні ад самадзейных артыстаў клубнай установы.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей