Сход грамадзян
У в. Філіпавічы адбыўся сход грамадзян. Сустрэча прайшла з удзелам начальніка Капыльскага РЭС Андрэя Лушчыцкага. У рамках адкрытага дыялогу абмеркавалі пытанні электраацяплення, правілы абыходжання з электраабсталяваннем. Усім прысутным нагадалі, што неасцярожнае абыходжанне з электрычным токам з’яўляецца частай прычынай узнікнення пажараў.
Інфа-гадзіна
Супрацоўнікі Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу правялі тэматычную інфа-гадзіну «Дзесяць правілаў зімовай бяспекі» (на здымку). Дзецям нагадалі асноўныя правілы зімовай бяспекі, раздалі інфармацыйныя буклеты «Увага: зімовыя канікулы!», дзе дзеці могуць атрымаць карысныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечнага і камфортнага зімовага адпачынку.
Час парадку
У в. Чырвоная Дубрава ажыццявілі высечку парасляў.
Комментарии