Працягваецца добраўпарадкаванне
Праведзены рамонт на вул. Лясной у в. Усава. Сіламі работнікаў Капыльскай ЖКГ прагрэйдзіравана і падсыпана дарога.
На грамадзянскіх могілках у в. Стары Капыль прыбралі галіны і параснік.
З пытаннямі – да адваката
У пасяджэнні грамадскай прыёмнай Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» прыняла ўдзел адвакат Жанна Кіслая. Усе жадаючыя змаглі задаць спецыялісту пытанні, якія іх цікавяць.
Дастукацца да свядомасці
Адбылося чарговае пасяджэнне савета ГПАП. Падчас яго звярнуліся да грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця ці знаходзяцца на розных відах уліку. Таксама былі запрошаны бацькі непаўналетніх, якія парушаюць грамадскі парадак. Акрамя пытанняў па лініі РАУС, абмеркавалі пажарную бяспеку. Па гэтай тэме перад прысутнымі выступіў начальнік ПАВЧ № 1 г. Капыля Мікалай Малюкевіч.
Сустрэча па-беларуску
Вечарына ў беларускім стылі ладзілася ў раённым цэнтры традыцыйнай культуры аг. Мажа.
Творчы вечар прайшоў разам з удзельнікамі фальклорнага аб’яднання «Вытокі» (на здымку). Гасцей сустракалі стравамі, прыгатаванымі ў печы ў гліняных гаршках. Беларускі каларыт і асаблівую атмасферу таксама стваралі з дапамогай традыцыйнага адзення, аздобленага арнаментам.
Комментарии