Станоўчыя эмоцыі і радасны настрой
Артысты Лазавіцкага сельскага дома культуры Клецкага раёна падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму да Дня інвалідаў для пражываючых Капыльскага сацыяльнага пансіяната «Ачаг надзеі». Добра праведзены дзень прынёс усім шмат станоўчых эмоцый і радасны настрой.
Рыхтуемся да свята
Пансіянат «Ачаг надзеі» упрыгожылі да святкавання Новага года. Дырэктар Віктар Гаціла адзначыў, што гэта сямейнае свята, а для атрымальнікаў сацыяльных паслуг установа – гэта другі дом. Тут заўжды цёпла і ўтульна. Пануе выдатны настрой, усім хочацца пабываць у казцы, атрымаць доўгачаканыя падарункі.
Маленькія мастакі
Выхаванцы Быстрыцкага дзіцячага сада сталі ўдзельнікамі конкурсу малюнкаў «Я і мая сям’я» (на здымку). Мерапрыемства прайшло падчас месячніка «Духоўнае выхаванне маленькіх сэрцаў». Дзеці і іх бацькі змаглі ўбачыць свае малюнкі на выстаўцы.
«Грамадзянскія і царкоўныя святы»
Пад такой назвай у Быстрыцкай сярэдняй школе адбыўся ўрок-разважанне, які праходзіў падчас месячніка па духоўна-маральным выхаванні. Мерапрыемства прайшло з удзелам в.а. настаяцеля храма Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. ЛЕШНЯ ігумена Алексія (Зайцава).
Комментарии