Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Семежевском сельсовете? Рассказываем

01.12.2024

Навядзенне парадку

У аг. Семежава з грамадзянскіх могілак вывезлі смецце, а на тэрыторыі могілак, што знаходзяцца ў в. Чырвоная Дубрава, прыбралі спілаваныя дрэвы. Работы праводзіліся пры дапамозе ААТ «Семежава»: на месцах працавала будаўнічая брыгада сельгаспрадпрыемства, прадаставіла гаспадарка і тэхніку.

Добрая традыцыя

На тэрыторыі парку і мясцовай установы культуры ў аг. Семежава з’явіліся маладыя дрэвы (на здымку). Традыцыйнае азеляненне тэрыторый штогод праводзіцца сумесна сельвыканкамам і Семежаўскай сярэдняй школай. Як адзначыла старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, адным з самых актыўных і пастаянных удзельнікаў падобных акцый з’яўляецца настаўнік Алег Шчэрба.

Духоўная сустрэча

У Семежаўскай сярэдняй школе адбылася дыялогавая пляцоўка «Дабрабыт сям’і – дабрабыт грамадства», удзел у якой прыняў настаяцель прыходу храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы Павел Брагін. Асноўны акцэнт падчас сустрэчы быў зроблены на тым, што дабрабыт сям’і – гэта стан, пры якім кожны яе член адчувае сябе абароненым і шчаслівым. А гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца падмуркам для развіцця здаровага грамадства.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей