Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Грозовского сельсовета

01.12.2024

Свята з размахам

У Грозаўскім сельскім доме культуры адбыўся святочны канцэрт філіяла «ЛакнЭя» УП «ПрыОртрансАгра», прысвечаны Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Сярод ганаровых гасцей старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, саветнік ААТ «Прыорбанк» Мікалай Круты, дырэктар вытворчага унітарнага прадпрыемства «ПрыортрансАгра» Уладзімір Кішко.

Святочны канцэрт (на здымку) стаў сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў. На сцэне выступілі таленавітыя калектывы і выканаўцы сярод якіх Дзяніс Сельвановіч, гурт «Aura», уладальнік высокай дзяржаўнай узнагароды, медалі Ф. Скарыны Руслан Беразоўскі, фіналісты тэлешоу «Зорны шлях» – гурт «Сэрцы трох».

Паездка на «Беларусьфільм»

Пастаяльцы Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» наведалі кінастудыю «Беларусьфільм» і Храм-помнік усіх святых у Мінску. Экскурсія стала магчымай дзякуючы падтрымцы вернікаў Свята-Траецкай парафіі. Гэта была займальная паездка, падчас якой пражываючыя даведаліся шмат цікавага.

Займальны час для дзяцей

Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка для маленькіх выхаванцаў дзіцячага сада правяла займальную гадзіну «Маленькія мастакі». У Грозаўскай сельскай бібліятэцы прайшла эка-прэзентацыя «Любі сваю зямлю».

Новай дарозе быць

Праведзена ўкладка новага асфальтавага пакрыцця па вул. Цэнтральнай у вёсцы Праснакі.

У пансіянаце музыка гучала

Акрамя гэтага ў Грозаўскі пансіянат прыязджала моладзь царквы «Выратаванне» г. Слуцка з канцэртнай праграмай, падчас якой гучалі вершы, песні, кампазіцыі на музычных інструментах.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей