На варце правапарадку
У Цімкавічах адбылося пасяджэнне савета ГПАП, на якім разгледзелі пытанне аб выніках работы ўчастковых інспектараў міліцыі ў справе ўмацавання правапарадку. Акрамя гэтага, была праведзена прафілактычная работа з грамадзянамі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.
Землі - у абарот
Працягваецца ўцягненне ў сельскагаспадарчы абарот зямель, якія не выкарыстоўваюцца. У прыватнасці, такая работа нядаўна была праведзена ў в. Комсічы. Пытанні такога кшталту знаходзяцца на пастаянным кантролі ў сельвыканкаме. Работы па ўцягненні пустуючых плошчаў у сельгасабарот будуць ісці і далей.
«Душы не хочацца спакою»
Праект пад такой назвай рэалізуецца ў Вялікараёўскай сельскай бібліятэцы-клубе. У яго рамках работнікі бібліятэкі-клуба сумесна з адміністрацыяй філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» павіншавалі з 75-годдзем старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Ганну Іосіфаўну Лупанос – шчырага і добрага чалавека, актыўнага грамадзяніна, цудоўнага арганізатара (на здымку).
Гутарка з будучымі выбаршчыкамі
У Цімкавіцкай сярэдняй школе імя К. Чорнага стартаваў сацыяльны марафон «Беларусь – мае гарызонты і перспектывы». У рамках яго рэалізацыі прайшла сустрэча вучняў старэйшых класаў з прадстаўніком РК ГА «БРСМ» Анастасіяй Давыдзенкай і інструктарам-валеолагам Капыльскага райЦГЭ Святланай Карзей. На мерапрыемстве былі разгледжаны пытанні, якія датычаць выбарчага права, электаральнага сувернітэту, а таксама магчымасцей маладых людзей у Рэспубліцы Беларусь, іх перспектыў і гарантый у будучым.
Комментарии