Парадак - сумеснымі намаганнямі
З грамадзянскіх могілак населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, вывезена смецце. Работы выканалі дзякуючы дапамозе ААТ «Піянер-Агра» і ААТ «Скабін» – сельгаспрадпрыемствы прадаставілі тэхніку.
Прафілактычная праца
У Капыльскiм сельвыканкаме адбылося пасяджэнне савета ГПАП з удзелам участковага інспектара Капыльскага РАУС Паўла Уткіна. З запрошанымі на сустрэчу грамадзянамі, што вядуць асацыяльны лад жыцця, праведзена прафілактычная гутарка.
«Дзіўны свет рамёстваў»
Мерапрыемства пад такой назвай ладзілася ў раённым цэнтры традыцыйнай культуры для навучэнцаў Мажскай пачатковай школы. Дзеці сталі ўдзельнікамі касцюміраванага прадстаўлення (на здымку). Юных наведвальнікаў пазнаёмілі з прадметамі побыту, якія дапамагалі нашым продкам у штодзённым сялянскім жыцці.
Сустрэча з творчасцю
На працягу лістапада ў раённым цэнтры традыцыйнай культуры праходзіла персанальная выстава Тамары Клімчэні «Жыццё ў мастацтве». Сярод вырабаў майстра – карціны, вышытыя французскім крыжыкам, а таксама інтэр’ерныя падушкі, аздобленыя гладдзю.
З аграрыямі - аб важным
У ААТ «Скабін» прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Па тэме «Прэзідэнцкая рэспубліка» перад работнікамі сельгаспрадпрыемства выступіла старшыня Капыльскага сельвыканкама Ірына Кісляк.
Комментарии