Сход грамадзян
У вёсках Ужа і Доктаравічы адбыліся сходы грамадзян (на здымку). Жыхароў аб’яднала агульная тэма – падключэнне электраацяплення. На парадку дня былі і іншыя пытанні: вулічнае асвятленне і рамонт вулічна-дарожнай сеткі.
Свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, адбылося ў КСУП «Доктаравічы». З прафесійным святам работнікаў сельскай гаспадаркі павіншавалі дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Уласовіч і старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч (на здымку). У гэты дзень лепшыя працаўнікі ўдастоены ўзнагарод. А святочны настрой падарылі самадзейныя артысты Капыльскага РЦК.
«Караоке-манія» запрашае
У Ванелевіцкім цэнтры культуры і вольнага часу ў рамках дзіцячага клуба «Караоке-манія» прайшла конкурсная праграма «Вакальны паядынак». Дзеці прадставілі песні аб нашай краіне і сельскай гаспадарцы. Па выніках перамагло, вядома ж, сяброўства.
Дыскатэка для моладзі
У Новадоктаравіцкім клубе кожны тыдзень праводзяцца дыскатэкі для моладзі і падлеткаў. Клуб збірае хлопчыкаў і дзяўчынак з аграгарадка і гасцей, якія прыязджаюць на выхадныя. Дзякуючы вясковаму дыджэю Алегу Валчаніну дыскатэка праходзяць весела і цікава.
Зрэзалі дрэвы
Вядома, што з цягам часу дрэвы трухнеюць, таму неабходна своечасова праводзіць іх спілоўванне. Такім чынам, у вёсках Чыжэвічы і Станькі зрэзалі аварыйныя дрэвы.
Комментарии