Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем

30.11.2024

Прыём правяла суддзя

Старшыня суда Капыльскага раёна Алена Кісель у аг. Быстрыца правяла прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. На прыём запісаліся тры чалавекі.

Погляд маленькіх жыхароў

У Быстрыцкім дзіцячым садзе прайшло выхаваўчае мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці для дзяцей старэйшай групы «Пісьмо пра Беларусь». Маленькія жыхары аграгарадка пастараліся выказаць думкі аб роднай зямлі. Удзел у сустрэчы прыняў старшы памочнік пракурора Капыльскага раёна Аляксей Загорцаў (на здымку).

Знаёмства з прыродай

Навучэнцы 3-4 класаў Быстрыцкай СШ наведалі Капыльскі раённы краязнаўчы музей, у якім была прадстаўлена інтэрактыўная фотавыстава «Гукі прыроды: галасы птушак і жывёл». Вучні з задавальненнем разглядалі здымкі звяроў і птушак, якія насяляюць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Павага да дзяржаўных сімвалаў

Для згуртавання грамадства на аснове паважлівага стаўлення да нацыянальнай дзяржаўнасці навучэнцы Быстрыцкай СШ прынялі ўдзел у флэшмобе «Нашы сімвалы – наш гонар».

Уклад у дэмаграфію

У лістападзе ў аграгарадку Быстрыца на аднаго жыхара стала больш. На свет з’явіўся маленькі хлопчык.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей