Чалавек запрошаны Богам да святасці, пакліканы да неба, дзе мае падрыхтаванае месца. Бог нас чакае ў Нябесным Валадарстве, але, каб там апынуцца, мы павінны добра і годна пражыць сваё жыццё. Дарога да неба, да святасці нялёгкая, але варта на яе стаць і па ёй ісці, бо ўзнагарода за гэта незвычайная.
Успамін усіх памерлых адбудзецца 2 лістапада. У гэты дзень і на працягу васьмі дзён вернікі наведваюць могілкі сваіх родных і блізкіх. Нашая малітва неабходная нашым памерлым. У сувязі з гэтай нагоды святары разам з вернікамі наведваюць могілкі, падаюць запіскі за сваіх родных, а напрыканцы малітвы адбываецца акрапленне магілак.
Увага! Калі наведваем могілкі нашых блізкіх, нельга класці на магілы грошы, цукеркі, любыя іншыя прадукты. Гэтага мы не робім ніколі, у тым ліку на Вялікдзень і іншыя святы. На могілкі мы прыносім жывыя кветкі, запальваем там свечкі або знічы і молімся за супакой душаў нашых родных і блізкіх памерлых.
За памерлых мы звычайна чытаем малітвы «Анёл Панскі», «Вяночак да Божай міласэрнасці», «Вітай, Каралева».
Расклад набажэнстваў на могілках
2 лістапада 2024 г.
09.45 – г. Капыль
10.30 – в. Якубавічы
11.15 – в. Чырвоны Партызан
11.45 – в. Чарнагубава
12.45 – аг. Цімкавічы
13.30 – аг. Быстрыца
13.45 – в. Дзярэчына
14.30 – в. Варонаўшчына
15.15 – в. Руднае (Прусы)
17.45 – в. Савічы
17.00 – в. Калодзезнае
3 лістапада 2024 г.
11.15 – в. Вялешына(1-ае)
11.30 – в. Русакі
17.00 – аг. Грозава
7 лістапада 2024 г.
09.45 – в. Кацельнікі
10.30 – в. Бабоўня
11.30 – в. Язвіны
12.30 – в. Руднікі
13.15 – в. Думічы
14.00 – в. Слабада-Кучынка
14.30 – в. Лугавая
14.45 – в. Вялешына (2-ое) – за в. Слабада-Кучынка
15.15 – в. Харытонаўка
15.45 – в. Карзуны
16.00 – в. Бор
16.45 – аг. Старыца
Ксёндз касцёла Святых Пятра i Паўла ў Капылі Андрэй КАЛЯДКА
Комментарии