Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 23 октября

23.10.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 69 дзён.

Гістарычныя падзеі 23 кастрычніка

У 1157 годзе дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з мінскай княжной Сафіяй Валадараўнай.

У 1990 годзе гораду Горкій была вернута назва Ніжні Ноўгарад.

Хто нарадзіўся 23 кастрычніка

1823 год: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і публіцыст.

1942 год: Іван Супрунчык, беларускі скульптар, разьбяр па дрэве

Таксама сёння нарадзіў італьянскі дзіцячы пісьменнік Джані Радары.

23 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўлампія і Еўлампіі, брата і сястры.

На Еўлампія па месяцы варажылі пра надвор'е. У народзе казалі: "На Еўлампея рогі месяца кажуць у той бок, адкуль быць і вятрам". Лічылася, што калі месяц "глядзіць" на поўнач, хутка прыйдзе зіма, а калі на поўдзень – будзе гразь і слізгота.

Таксама калі ўдзень заходняя палова неба была чыстая, гэта не прадвяшчала дажджу. Сяляне верылі: калі на Еўлампія няма снегу, у наступны месяц снежная зіма не прыйдзе.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей