Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка
У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
У 1944 годзе ўпершыню адчыніў свае дзверы Беларускі Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Хто нарадзіўся 22 кастрычніка
1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.
22 кастрычніка ў народным календары
22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў – Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.
У народзе гэты дзень называлі Якаў Дрэвапілец – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.
Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор'е. Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.
Комментарии