З павагай да ўзросту
У Дзень пажылых лю-дзей старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава» Уладзімір Выскварка, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Семежаўскай акрузе Мікалай Варвашэня, дырэктар ААТ «Семежава» Юрый Тарасевіч і старшыня семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна наведалі, каб павіншаваць са святам, чатырох самых старых жыхароў аг. Семежава (на здымку). Дарэчы, аднаму з іх – Мікалаю Іванавічу Кіені – ужо споўнілася 94 гады.
Парадак на зямлі - сумеснымі намаганням
Працягваецца работа па добра-ўпарадкаванні парка ў аг. Семежава. Сярод іншага, краніравалі тры дрэвы, адно зрэзалі.
Пасля спілоўвання дрэў на могілках у вёсках Філіпавічы і Чырвоная Дуб-рава з дапамогай будаўнічай брыгады ААТ «Семежава» правялі работы па прыбіранні галін, высечцы парасніку. У Філіпавічах да навядзення парадку далучыліся і жыхары вёскі.
Комментарии