Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Тимковичском сельсовете

18.10.2024

Да свядомасці - праз духоўнасць

У Вялікай Раёўцы адбылося выяздное пасяджэнне савета ГПАП, удзел у якім прынялі выконваючы абавязкі начальніка Капыльскага РАУС Дзмітрый Ліпніцкі, начальнік АДАІ Аляксандр Шавалееў і настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Міхаіл Мардвінаў (на здымку). Падчас сустрэчы галоўным было пытанне аб ролі царквы ў выхаванні насельніцтва. Сярод іншага, святар звярнуў увагу на супрацьпраўныя паводзіны з пазіцыі царкоўнай маралі.

Новыя спартыўныя аб’екты

На тэрыторыі сельсавета з’явіліся адразу дзве новыя варкаўт-пляцоўкі: у аг. Браткава ў парку каля бібліятэкі-клуба і ў в. Руднае на пляцоўцы па вул. Цэнтральнай.

Клопат пра чалавека

Да дня пажылых людзей у аг. Цімкавічы была арганізавана сустрэча з супрацоўнікамі Капыльскага РАНС і прадстаўнікамі Капыльскага ТЦСАН. Абмеркавалі пытанні бяспекі і сацыяльна-побытавага абслугоўвання грамадзян, якім патрабуецца дапамога.

Салігарчанам - аб Цімкавічах

Работнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію па памятных месцах аграгарадка для школьнікаў з Салігорска.

Навядзенне парадку

Працягваецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Вядзецца абкошванне, прыбіранне стыхійных сметнікаў, спілоўванне аварыйных дрэў, пасадка дрэў і кустарнікаў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей