Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Копыльского сельсовета

18.10.2024

Аб надзённым

У в. Якубавічы адбыўся сход грамадзян, падчас якога начальнік Капыльскага РАНС Віталь Буняк абмеркаваў з прысутнымі пытанні пажарнай бяспекі. Не засталіся па-за ўвагай праблемы навядзення парадку на зямлі і падтрымання належнага санітарнага стану тэрыторый. Акрамя гэтага, на сходзе была абрана старэйшына вёскі. Ёю стала Лідзія Міхайлоўская.

Безгаспадарных пабудоў быць не павінна

У рамках выканання Указа Прэзідэнта № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальванні работы з пустуючымі дамамі» было праведзена пахаванне будынка ў в. Нізкавічы. У ходзе навядзення парадку пры дапамозе работнікаў ААТ «Піянер-Агра» пахавалі безгаспадарную лазню ў аг. Мажа. Разам з тым у населеных пунктах праводзіцца штогадовая інвентарызацыя пустуючых домаўладанняў, па выніках якой будуць прымацца рашэнні аб іх зносе або продажы.

Далучэнне да культурнай спадчыны

Фальклорнае свята «Багач» прайшло ў цэнтры традыцыйнай культуры аг. Мажа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Мажскай пачатковай школы. З дапамогай работнікаў клубнага аб’яднання «Вытокі» школьнікі даведаліся аб старажытным беларускім абрадзе і змаглі прыняць у ім удзел (на здымку).

Працягваецца добраўпарадкаванне

Ладзяцца суботнікі, падчас якіх прыбіраюць і паляць галіны, што засталіся пасля правядзення абрэзкі дрэў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей