Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о жизни на территории Докторовичского сельсовета

18.10.2024

З павагай да пажылых

Супрацоўнікі Ванелевіцкага Цэнтра культуры і вольнага часу павіншавалі жыхароў пажылога ўзросту са святам. Нягледзячы на праліўны дождж, паважаныя госці прыйшлі за добрым настроем. Яны з задавальненнем спявалі, танцавалі, жадалі адзін аднаму моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту.

«Адзін дзень з мінулага жыцця»

Так называлася цікавая гульня, якая аб’яднала пажылых жыхароў Доктаравіцкага сельсавета. Работнікі вясковых клуба і бібліятэкі запрашалі гасцей на святочны агеньчык «Месца сустрэчы змяніць нельга». Свята суправаджалася энергічнымі танцамі, конкурсамі, гульнямі і песнямі.

Прафілактыка на першым месцы

У Доктаравіцкім сельвыканкаме адбылося выязное пасяджэнне савета ГПАП з удзелам пракурора Капыльскага раёна Віталя Афанасенкі, начальніка РАНС Віталя Буняка, намесніка начальніка РАУС Андрэя Трублоўскага і прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі (на здымку). Асноўная тэма сустрэчы – абмеркаванне паводзін людзей, якія стаяць на прафілактычным уліку ў РАУС, і абавязаных асоб. У гэты дзень зрабілі акцэнт і на парушэннях правіл пажарнай бяспекі.

У вольны час

Маленькія і дарослыя жыхары Доктаравіцкага сельсавета не сумуюць. Для іх работнікі сельскага дома культуры і бібліятэкі арганізоўваюць цікавыя мерапрыемствы (на здымку). Напрыклад, зусім нядаўна дзеці спаборнічалі ў гульні ў більярд «Кій і шар». Не засталіся без увагі і выставы дзіцячых малюнкаў «Курэнне – дно» і «Любімы занятак». Цікавым і забаўляльным быў фотамарафон «Увага, здымаю!»


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей