Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

О жизни на территории Блевчицкого сельсовета

18.10.2024

«Жыцця залаты лістапад»

У рамках названага праекта работнікі Ляшнянскага клуба-бібліятэкі (на здымку) правялі для пажылых людзей віншавальную акцыю на даму «Мы ў дом ваш прыйшлі з дабром». Трэба адзначыць, што супрацоўнікі ААТ «Капыльскае» і ААТ «Ціміразеўскі» таксама ўшаноўвалі падарункамі і віншавалі сваіх былых работнікаў з Днём пажылых людзей.

Віншавалі настаўнікаў...

Да Дня настаўніка ў Быстрыцкай сярэдняй школе адбылася святочная канцэртная праграма. Кожны вучань сваім выступленнем пажадаў педагогам шчасця, яркага сонейка, радасці і цяпла. На працягу ўсяго канцэрта гучалі словы падзякі настаўнікам за цеплыню сэрцаў, за іх мудрасць і цярпенне.

...і матуль

Напярэдадні Дня маці аддзел нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскі раённы цэнтр культуры парадаваў жыхароў вёскі Лешня канцэртнай праграмай «Ты адна такая – любімая, родная!» з удзелам вакальнага ансамбля «Рабінушка» і баяніста Аляксандра Карповіча. Удзельнікі канцэрта на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі добрыя словы і ўсмешкі. Гэта было вельмі прыгожае і незабыўнае свята, прысвечанае самым родным людзям на свеце – матулям.

«Паклон вам, маці дарагія»

Напярэдадні свята ў вёсцы Лешня адбыўся канцэрт. Увесь вечар панавала ўрачыстая атмасфера, гучалі песні і вершы. З віншавальнай прамовай выступіў старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Іван Максімавіч Пішчэўскі.

На аднаго жыхара стала больш

Дзень настаўніка падарыў аграгарадку Быстрыца новага жыхара. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці бацькі атрымалі ў сельвыканкаме. 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей