Гістарычныя падзеі 1 кастрычніка
У 1921 годзе адкрылася Беларуская драматычная студыя.
Хто нарадзіўся 1 кастрычніка
1612 год: Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1881 год: Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
1937 год: Іван Вашкевіч, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
1937 год: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся расійскія паэт Леў Гумілёў і акцёр Алег Яфрэмаў
1 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святой Арыадны. У народзе гэты дзень ведаюць як Арына Жураўліны лёт.
Калі ж птушкі спазняюцца і не адлятаюць да гэтага дня, значыць, маразоў не будзе да самага лістапада.
У гэты дзень збіралі і нарыхтоўвалі плады шыпшыны. Іх можна сушыць і потым рабіць карысны адвар, а можна зварыць з іх варэнне – трэба толькі добра пачысціць шыпшыну знутры. Сухую шыпшыну варта захоўваць у палатняных мяхах ці ў шкляных банках. Шыпшына – добры лек ад прастуды, а таксама ад захворванняў страўніка.
Назіраюць у гэты дзень і за прыродай: калі лісце з бяроз яшчэ не апала, снег выпадзе позна, а калі пустазелле вырасла высокім, снегу будзе многа.
Комментарии