Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 27 сентября

27.09.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 95 дзён.

Гістарычныя падзеі 27 верасня

У 1605 годзе войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію.

У 1944 годзе пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войск і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войск.

У 1977 годзе пачала працаваць Чарнобыльская АЭС.

Хто нарадзіўся 27 верасня

1533 год: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1903 год: Вера Харужая, дзеячка КПЗБ.

1906 год: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка.

1909 год: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік.

1947 год: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі футбаліст Франчэска Тоці і канадская спявачка Аўрыл Лавін.

27 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква святкуе Узвіжанне. Гэта свята ў памяць аб пакутах Хрыста на крыжы дзеля выратавання роду чалавечага. Гэты дзень праводзяць у малітвах і посце. Свята называецца Узвіжанне таму, што падчас яго крыж уздымаецца (здвіжаецца) над натоўпам вернікаў.

Лічылася, што ў гэты дзень ўсе змеі накіроўваюцца ў лес, каб паснуць там да вясны. У народзе казалі: "Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару". На Узвіжанне ў лес не хадзілі – баяліся ўкусаў. Калі ж раптам хтосьці сустракаў вужынага караля – вялізарнага вужа ў залатой кароне – трэба было не пужацца, а разаслаць перад ім абрус, падаць хлеб-соль і пакланіцца. Тады той, калі папаўзе праз абрус, скіне карону. Яна нібыта надавала ўладальніку мудрасць і здольнасць чытаць чужыя думкі.

Існуе яшчэ адно прачытанне легенды, толькі вужыны цар мае не карону, а залатыя рожкі. Раніцай на Узвіжанне трэба было знайсці клубок гадзюк, якія ахоўваюць цара, і ўдарыць па ім, а потым схапіць рожкі і хутчэй бегчы. Лічыцца, што з дапамогай гэтых рожак можна адчыніць любы замок.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей