Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 25 сентября

25.09.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 97 дзён.

Гістарычныя падзеі 25 верасня

У 1920 годзе быў заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.

У 1971 годзе ў Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.

Хто нарадзіўся 25 верасня

1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар.

1875 год: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

1902 год: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.

1913 год: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік і паэт.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільям Фолкнер, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч Дзмітрый Шастаковіч, амерыканскі акцёр Майкл Дуглас і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.

25 верасня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікапакутніка Артамона (Аўтанома), які быў забіты ў IV стагоддзі.

Гэты дзень таксама называўся ў народзе Артамон Змеявік, бо лічылася, што ў гэты дзень змеі сыходзяць з палёў у лясы, дзе хаваюцца да самай вясны. Таму баяліся ісці ў лес, каб не патурбаваць змей, бо забіць змяю ў такі дзень – наклікаць бяду.

Гаспадыні працягвалі нарыхтоўваць ягады рабіны – сушылі іх, а таксама варылі варэнне з мёдам.

Калі 25 верасня ідзе дождж, гэта сведчыць, што зіма будзе доўгая, а калі сонца – добрае надвор'е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей