Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем

22.09.2024

Добраўпарадкаванне - залог чысціні

У аг. Быстрыца па вуліцы Лугавой вядзецца добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі сіламі работнікаў Капыльскай ЖКГ. А каб зрабіць населеныя пункты Блеўчыцкага сельсавета чыстымі, утульнымі і прыгожымі, ажыццяўляецца абкошванне і ўборка прылеглых тэрыторый.

Закон і парадак

Навучэнцы Быстрыцкай СШ сустрэліся з інспектарам ДАІ Капыльскага РАУС Сяргеем Барадзіным (на здымку), які правёў прафілактычную гутарку аб правілах дарожнага руху. Акрамя гэтага, перад навучэнцамі выступіла інспектар ІСН Капыльскага РАУС Крысціна Эмрых. Яна закранула асноўныя пытанні, якія датычацца захоўвання, распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў, а таксама аб дастаткова высокай меры пакарання, якая пагражае за гэту шкодную звычку.

Рознае

Навучэнцы і настаўнікі Быстрыцкай СШ прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі».

У Ляшнянскім клубе-бібліятэцы адбылася выстава-прэзентацыя работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Для творчасці няма перашкод».


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей