Загадчыца Новадоктаравіцкага сельскага клуба Таццяна Шайпак арганізавала для юных і дарослых жыхароў аграгарадка патрыятычную віктарыну «Край родны». Работнік культуры ўпэўнена: мерапрыемства выхоўвае любоў і прыхільнасць да любімага куточка, гонар за родную краіну.
Энергетыка дыскатэкі
Кожную суботу ў Новадоктаравіцкім клубе весела і шматлюдна. Моладзь і падлеткі любяць бавіць час у кампаніі сваіх сяброў. Лета скончылася, але клуб і сёння збірае ўсіх разам. Моладзь гуляе, танцуе, весяліцца.
Ліса Аліса і кот Базіліо віталі гасцей
Падчас правядзення абласнога фестывалю гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Ванелевіцкім ЦКіД у парку каля Капыльскага РЦК была арганізавана алея атракцыёнаў «Забава» са спартыўнай праграмай «Поле Цудаў», на якой гасцей сустракалі ліса Аліса і кот Базіліо (на здымку). Дзеці з вялікай радасцю гулялі і смяяліся, а шматлікія прахожыя нават прасілі фота на памяць з лісой і катом.
Гульні для вяскоўцаў
Жыхары і госці аг. Новыя Доктаравічы змаглі паглядзець выставу вязаных вырабаў «Залатая нітка». Тут можна было ўбачыць унікальныя вырабы – вынік крапатлівай і шматдзённай працы таленавітых майстрых. Акрамя гэтага, яны прынялі ўдзел у віктарыне «Будучыня без тытуню».
Комментарии