На парадку дня - раённыя «Дажынкі»
У аг. Цімкавічы ідзе падрыхтоўка да раённых «Дажынак». Ажыццяўляюцца работы па добраўпарадкаванні населенага пункта: афарбоўка агароджаў, абкошванне і ўборка тэрыторыі. Напярэдадні свята быў ажыццёўлены рамонт у Цімкавіцкім сельскім доме культуры.
Новыя аб’екты
На стадыёне ў аг. Цімкавічы ўсталявалі сетку на футбольныя вароты, валейбольную сетку, баскетбольныя кольцы. Таксама былі ўсталяваны дзіцячая і варкаўт пляцоўкі.
Ушанаванне юбіляраў
У рамках праекта «Душы не хочацца спакою!» у Вялікараёўскай сельскай бібліятэцы-клубе сумесна з ветэранскай арганізацыяй філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» была праведзена душэўная, цёплая сустрэча з вакальным ансамблем «З песняй па жыцці» пад кіраўніцтвам Юрыя Раманавіча Эверта. Удзельнікі ансамбля дарылі свае песні, Юрый Рамановіч чытаў вершы пра вёску Вялікая Раёўка, а ўдзельнікі праекта дарылі свае гарачыя апладысменты. Падчас канцэрта Валянціну Віктараўну Маргун павіншавалі з 80-годдзем (на здымку).
Рамонт помніка
Сіламі дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Уладзіміра Канстанцінавіча Кузьміча быў адрамантаваны помнік партызану на могілках у в. Вясёлае. Больш падрабязна пра гэты помнік можна пачытаць у газеце «Слава працы» № 52 ад 13.07.2024 г.
Комментарии