Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 13 сентября

13.09.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 109 дзён.

Гістарычныя падзеі 13 верасня

У 1562 годзе князі і баяры ВКЛ на палявым сейме каля Віцебска ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны падпісаны Альтранштацкі мірны дагавор.

У 1994 годзе Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, створаная ў Беларусі, прызнала ў сваіх рэкамендацыях вяртанне да некаторых дарэформенных норм беларускай мовы.

Хто нарадзіўся 13 верасня

1893 год: Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст.

1939 год: Алесь Мемус, беларускі мастак.

1944 год: Алесь Лабанок, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі дзяржаўны дзеяч Рыгор Пацёмкін і народны артыст Расіі Аляксандр Разенбаўм.

13 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святы Пояс Прасвятой Багародзіцы.

Лічылі, што ў гэты дзень жураўлі збіраюцца ў вырай. Каб даведацца пра надвор'е на восень, трэба было паназіраць за гэтымі птушкамі. Калі жураўлі ляцяць паволі, "размаўляюць" адзін з адным – восень будзе цёплая, але з дажджамі. Калі клін падняўся высока – зіма будзе халоднай. Птушкі не збіраюцца ў клін – наступны год будзе неўраджайным.

З 13 верасня пачыналі на балотах збіраць журавіны. Гэта праца вельмі цяжкая – як была раней, так застаецца і зараз.

Журавіны лічацца лекавай раслінай, іх ўжываюць пры прастудзе, захворваннях страўніка, гіпертаніі, а таксама дадаюць у чай, вараць з іх варэнне.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей