Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 22 августа

22.08.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 131 дзень.

Гістарычныя падзеі 22 жніўня

У 1864 годзе была падпісана 1-я Жэнеўская канвенцыя і створана таварыства Чырвонага крыжа.

У 1991 годзе пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву, а змоўшчыкі былі арыштаваны.

Хто нарадзіўся 22 жніўня

1861 год: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.

1898 год: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ.

1907 год: Андрэй Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі кампазітар Клод Дэбюсі, амерыканскі пісьменнік-фантаст Рэй Брэдберы і савецкі пісьменнік-казачнік Сяргей Казлоў, найбольш вядомы як стваральнік казкі "Ёжик в тумане".

22 жніўня ў народным календары

Сёння вернікі моляцца апосталу і евангелісту Матфею. У народзе яго таксама называлі Мацвей або Мацей Непагодлівы. З гэтага часу цёплыя летнія дажджы з навальніцамі змяняюцца восеньскімі, працяглымі і халоднымі. "Летні дождж з восеньскім спрачацца пачынае", - казалі ў народзе.

Лічылася, што большая частка палявых прац да гэтага дня ўжо была скончана, таму казалі: "Пасля Мацея мужык на полі не пацее".

Лішкі сабранага ўраджаю збожжа і садавіны рыхтавалі да продажу – хутка ўжо восень, а з ёю і кірмашы.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей