Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 19 августа

19.08.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 134 дні.

Гістарычныя падзеі 19 жніўня

У 1587 годзе Жыгімонт III Ваза быў абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім.

У 1991 годзе адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: Міхаіл Гарбачоў быў адхілены ад улады і было ўведзена надзвычайнае становішча.

Хто нарадзіўся 19 жніўня

1912 год: Барыс Мікуліч, беларускі пісьменнік.

1946 год: Віктар Гардзей, беларускі паэт.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французская мадэльер Како Шанэль і 42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

19 жніўня ў народным календары

Сёння адзначаецца другі Спас – Яблычны. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень Гасподзь надзяляе душы памерлых дзяцей райскімі яблакамі, таму жанчынам, у якіх здарылася такое гора, да Спаса забаранялася есці яблыкі новага ўраджаю. Раніцай 19 жніўня яны асвячалі яблыкі ў царкве і пакідалі іх на магілках памерлых дзяцей.

Увогуле ў гэты дзень існуе традыцыя дзяліцца з памерлымі пладамі новага ўраджаю, каб выказаць ім падзяку за іх падтрымку.

Пірагі на Яблычны Спас пяклі з поснага цеста, начынялі садавінай, ягадамі і грыбамі.

Лічылася, што ў гэты дзень канчаецца лета. Таму продкі казалі : "Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйшоў Ілля — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас", "Спас — лета шась!", "Спас — бяры рукавіцы ў запас". Пачыналі сеяць азімае жыта. Па адлёце буслоў меркавалі, якое будзе надвор'е. Калі яны паляцелі ў вырай да другога Спаса, гэта значыць, зіма будзе ранняя і марозная, затое і ўвесну будзе цяплей. А калі пасля — восень будзе цёплая і доўгая, але вясна халодная.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей