Гістарычныя падзеі 16 жніўня
У 1634 годзе Мсціслаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1945 годзе СССР падпісаў дагавор пра межы Польшчы.
Хто нарадзіўся 16 жніўня
1933 год: Віталь Чацверыкоў, беларускі кінарэжысёр, народны артыст Беларусі.
1935 год: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнавец.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі графік і тэатральны мастак Іван Білібін, французскі кінаакцёр П'ер Рышар, амерыканскія кінарэжысёр Джэймс Кэмеран і спявачка і актрыса Мадонна.
16 жніўня ў народным календары
У гэты дзень шануюць прападобных Ісаакія і Антонія Рымляніна. Кажуць: "Які Ісаакій, такі і Мікола Зімовы" – 19 снежня, "Які Антон – такі і кастрычнік". Антонія таксама называлі Віхравей, таму што ў гэты дзень звычайна быў моцны вецер. Калі так і адбывалася, гэта значыла, што зіма будзе халодная, варта таксама чакаць шмат снегу.
16 жніўня лічыцца добрым днём для нарыхтовак на зіму: гаспадыні збіраюць на агародзе агуркі і засальваюць – з кропам, часнаком, перцам і іншымі прыправамі.
Таксама ў гэты дзень рабілі змовіны: маладыя хлопцы і дзяўчыны з бацькамі выпраўляліся на кірмаш, дзе тыя дамаўляліся пра вяселле і пасаг.
Комментарии