Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 14 августа

14.08.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139 дзён.

Гістарычныя падзеі 14 жніўня

У 1385 годзе ў Крэўскім замку была падпісана ўнія паміж ВКЛ і Польшчай.

Хто нарадзіўся 14 жніўня

1794 год: Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст.

1882 год: Аляксандр Мікульчык, беларускі паэт.

1925 год: Сяргей Міхальчук, беларускі празаік, перакладчык.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.

14 жніўня ў народным календары

Сёння адзначаецца Мядовы Спас і пачынаецца Успенскі пост. Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей.

Пчаляры пачынаюць збіраць мёд – "заломваюць соты". Іх потым свецяць у царкве, дзе пакідаюць частку мёду і частуюць жабракоў, адсюль прымаўка: "Сёння і жабрак мядку паесць". На Першы Спас таксама асвячаюць ваду: калодзежы, ручаі, рэкі, таму іншая яго назва – Спас на вадзе. Свячонай вадой акрапляюць хворых і хатніх жывёл. Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.

Раніцай дзяўчыны ўмывалі твары расой, каб захаваць прыгажосць. "Ад першага Спаса халодныя росы – блізка ўжо восень".

Гаспадыні ў гэты дзень рабілі пірагі з макам, а ўвечары ў хаце збіралася моладзь – танцаваць і спяваць песні. Дзяўчыны варажылі: "Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала".


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей