Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 6 августа

06.08.2024

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 147 дзён.

Гістарычныя падзеі 6 жніўня

У 1409 годзе вялікі магістар Ордэна Ульрых фон Юнгінген абвясціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — "Псалтыр".

У 1945 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі атамную зброю падчас бамбардзіроўкі Хірасімы (Японія).

Хто нарадзіўся 6 жніўня

1715 год: Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнаўца ВКЛ.

1840 год: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар.

1884 год: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнаўца, бібліёграф, літаратуразнаўца.

1903 год: Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.

1938 год: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканская актрыса Люсіль Бол і амерыканскі мастак Эндзі Уорхал.

6 жніўня ў народным календары

У гэты дзень ушаноўвалі святых Барыса, Глеба і Палікарпа (Палікопа). У народзе казалі: "Барыс і Глеб — паспеў хлеб". Працягваліся работы на полі, але ў гэты дзень забараняліся цяжкія працы: нельга было ставіць снапы і вазіць зярно ў гумно, каб не наклікаць на сваю гаспадарку пажар. Гэта рабілася з практычнага пункту гледжання, бо падчас нечаканай навальніцы, на якія заўсёды багаты жнівень, маланка магла патрапіць у стог, або моцны вецер мог раскідаць яго.

Лічылася, што надвор'е ў гэты дзень цалкам непрадказальнае: калі вельмі спякотна, спелае зерне магло высыпацца з коласа, а будзе дождж – ды і ўвогуле яно прарасце, таму нават ужо зжатае збожжа нельга было лічыць сабраным: "Палікопы — не твае ў полі копы".

6 жніўня хадзілі ў лес — па грыбы, а таксама каб нарыхтаваць бярозавых галінак, з якіх рабілі венікі для лазні. А вось рыбачыць у гэты дзень было нельга — лічалася, што ў таго, хто будзе лавіць рыбу 6 жніўня, улову ўвесь год потым не будзе.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей